- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каўпак для Мілера *** Пачалiся расейска-беларускiя перамовы аб новых цэнах на энэрганосьбiты. З улiкам апэтытаў паўпрада «Газпрому» сп.Мiлера — выцягнуць з нас утрая больш «уашак» — няцяжка прагназаваць, якiмi загалоўкамi ўзiмку будуць стракацець айчынныя газэты: «В «Спортмастере» одеюсь и Чубайса не боюсь» («Белорусская газета»), «На Мядзельшчыне вартаўнік ад холаду ператварыўся ў сьнежнага чалавека» («Не может быть»), «Моладзь марозу не баіцца» («Знамя юности»), «Лукашэнка ставiць ураду кол зь мiнусам» («Советская Белоруссия»). Каб пазьбегнуць новага ледавiковага пэрыяду, ураду застаецца абыгрываць «Газпром» за сталом перамоваў. Па рахунках плацяць выключна рынкавыя iдэалiсты або мазахiсты. I тут трэба вызнаць: старая дыпляматчная тактыка вядзеньня перамоваў, пабудаваная на праявах эратычнага каханьня да Расеi, не дае ніякага ККДз. Сучаснае кiраўнiцтва Расеi, як i належыць тэхнакратам, фрыгiднае на эмоцыi i пачуцьцi. У пыльных аналах гiсторыi дыпляматыi трэба шукаць новыя арыгiнальныя мэтады мастацтва перамоваў.