- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сябар Партыі БНФ з Мар’інай Горкі Валянцін Доўнар памёр 26 лістапада ў шпіталі. Яму быў 51 год. Міліцыя лічыць, што гэта не забойства, а здарэнне: «Паваліўся, ударыўся аб асфальтавую тратуарную плітку». Сябры ў такую версію следства не вераць. Здарэнне адбылося 20 лістапада вечарам. Валянцін Доўнар, як заўсёды, позна ўвечары вярнуўся на электрычцы з Мінска з працы. Ён шмат гадоў працаваў страхавым агентам у «Белдзяржстраху». Мар’іна Горка — недалёкі свет, усяго за 60 кіламетраў ад Мінска. Шмат хто з жыхароў мястэчка вось так ездзіць на працу ў сталіцу і назад. Так і Валянцін Доўнар штодня садзіўся а шостай раніцы на электрычку і вяртаўся а дзевятай. Валянцін Доўнар меў 51 год. Быў нежанаты, жыў адзін. Ягоны дом знаходзіцца на вуліцы Фрунзэ, што за чыгуначнымі пуцямі. Вялікі дом, нядаўна пабудаваны, з чырвонай цэглы. У дом Валянцін укладваў шмат сілаў. Ён усё яшчэ стаіць крыху недабудаваны, на двары валяюцца прылады працы, у доме ляжаць мяшкі з цэментам. Аднаму адужаць такую будоўлю было нялёгка, але не кідаў.