be
pdf

Наша Ніва 45/2004

першая беларуская газэта

Латыпаў выйшаў на свабоду *** Лукашэнкаўскія палітычныя кампаніі — цяжкое выпрабаваньне для кіраўнікоў ягонай адміністрацыі. Урал-авой ня вытрымаў перанапругі. Ён сыходзіць. З ордэнам Дружбы Народаў і, як намякае, у бізнэс. У органах улады і КДБ ён больш ніколі працаваць ня будзе, гэта перагорнутыя старонкі, — заявіў ён у інтэрвію «Народнай волі». Мо ён стане першым «чэсным» беларускім алігархам? Ходзяць чуткі, што ён можа заняць высокую пасаду ў кампаніі «Лукойл». Тады ён, трэба думаць, нарэшце перасядзе з сваёй знакамітай бардовай «сямёркі» на сучасны легкавік. Блізкія да яго супрацоўнікі адміністрацыі пашанотна называлі яго «Ўрал-авой», што па-татарску значыць дзядзька Ўрал. Ураджэнец Бышкірыі Латыпаў дысцыплінавана выкарыстоўваў свой унікальны як для беларускага чыноўніка інтэлектуальны патэнцыял на службе аўтарытарнаму рэжыму. Беларусь, бадай, адзіная краіна сьвету, дзе найвышэйшыя дзяржаўныя пасады даступныя выхадцам зь іншых краінаў, якія да таго ж не авалодалі мовай карэннага насельніцтва. «Беларусь застаецца ў мяне ў сэрцы. Гэта сапраўды белая чыстая Русь. Яна застаецца акурат такой, а мы бачым, што робіцца навокал», — заявіў ён на разьвітаньне. Трэба разумець, зараз ён будзе працаваць у іншай краіне.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2004-12-03
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org