- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«НН» і «Народная воля» вяртаюцца ў «Саюздрукі» і «Белпошту». Як гэта будзе? Што рабіць падпісчыкам? Да чаго гэта прывядзе? Адпаведнае абяцаньне найперш прагучала ў неафіцыйным лісьце, накіраваным з Адміністрацыі прэзыдэнта ў эўрапейскія структуры. «Беларусь сур'ёзна разглядае магчымасьці аднаўленьня супрацы з ЭС, што зьявіліся пасьля рашэньня Рады ЭС ад 13 кастрычніка 2008 году» [тут зваротны пераклад з ангельскага перакладу дакумэнту], — гаворыцца ў лісьце, пераклад якога мы атрымалі з крыніцаў у Брусэлі. «Гэтае рашэньне стварыла неабходныя перадумовы для поўнамаштабнага палітычнага дыялёгу». Далей у лісьце цытаваліся выказваньні У.Макея ў часе «Менскага форуму», і заяўлялася: «Каб прадэманстраваць сур’ёзнасьць свайго намеру нармалізаваць адносіны з ЭС, беларускі бок: 1) пацьвярджае сваю гатоўнасьць да дэталёвага абмеркаваньня рэкамэндацый АБСЭ/ БДІПЧ што да ўдасканаленьня Выбарчага кодэксу... . 2) забясьпечыць: а) рэальную магчымасьць для недзяржаўных газэтаў «Народная воля» й «Наша Ніва» друкавацца на тэрыторыі Беларусі; б) вярнуць вышэйназваныя ў дзяржаўныя сеткі распаўсюду і ўключыць іх у дадатковы каталёг «Белпошты».