be
pdf

Наша Ніва 43 (353) 2003

першая беларуская газэта

Вяртаньне Стражава. Казулін і Стражаў сутыкнуліся колісь падчас прызначэньня Стражава міністрам адукацыі. У той час на гэтую пасаду прэтэндаваў і Казулін. Былы міністар адукацыі, а цяпер рэктар БДУ В.Стражаў пасьля сваёй адстаўкі ў 2001 г. працяглы час знаходзіўся на стажыроўцы ў ЗША і Нямеччыне — спасьцігаў заходні досьвед арганізацыі вышэйшай адукацыі. Гэтая інфармацыя набывае новае адценьне на фоне пашыраных чутак пра сувязі Казуліна ў Расеі і МДУ ў прыватнасьці. У сваім выступе падчас прадстаўленьня Навуковай радзе БДУ Стражаў заклікаў «знайсьці адказ на пытаньні агульнаэўрапейскай інтэграцыі», адмовіўшыся ад савецкіх падыходаў да адукацыйнага працэсу і адпаведна зьмяніўшы зьмест і форму гэтага працэсу. «Мы павінны перайсьці ад той савецкай сыстэмы, дзе студэнта вучылі, да сыстэмы, прынятай ва ўсім сьвеце, калі студэнт вучыцца сам», — заявіў новы рэктар. Рада прыняла да ведама зьмену рэктара і ягоную праграму, не задаўшы прадстаўнікам улады ніводнага пытаньня.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003-11-21
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org