- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да бягучага палітычнага моманту - піша Андрэй Павач. Я гляджу на сытуацыю ў нашым грамадзтве аптымістычна. Мы перажылі выключна цяжкія часы татальнага непрызнаньня нацыянальных каштоўнасьцяў, іх вынішчэньня, але працягвалі існаваць. Зачапіўшыся пасьля 1995 году літаральна на ўскрайку прорвы, мы ў духоўным сэнсе не здалі ніводнай нашай пазыцыі. Мы штогод упарта зьбіраемся 25 Сакавіка, ушаноўваем Дзяды і магілы нашых герояў, упарта даказваем уладам сваё права на ўнутраную аўтаномію. Адным словам, мы ёсьць і нам ёсьць ад чаго адштурхнуцца, ёсьць што прапанаваць дзяржаве. 3 іроніяй цяпер успамінаюцца спробы некаторых нашых палітыкаў дэмакратызаваць Беларусь з дапамогай Расеі, грамадзтву якой, як выявілася, куды далей да дэмакратыі і ўсьведамленьня сваёй нацыянальнай ідэі, чым беларускаму. Яшчэ Алексіс дэ Таквіль у сваёй працы «Стары лад і рэвалюцыя» сьцьвердзіў, пгго рэвалюцыя заўсёды прыходзіць тады, калі ўлады крышачку, бы так мовіць, «адпускаюць лейцы».