- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Купалаускім будзе новы дырэктар. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, экс-дэпутатка палаты прадстаўнікоў Натальля Аўдзеева можа стаць дырэктаркай Купалаўскага тэатру, зьмяніўшы Мікалая Кірычэнку. Афіцыйных загадаў аб звальненьні дьфэктара і прызначэньні новага пакуль няма. Але Мікалай Кірычэнка ў гутарцы з карэспандэнтам «НН» не хаваў, што сыходзіць у адстаўку: «Я даўно гэтага хацеў, бо адчуваў, што не магу спалучаць працу дырэктара і дзейнага актора тэатру. I гэта было вядома ўсім задоўга да кастрычніцкага крызысу. Канечне, я бяру частку віны за творчы крызіс на сябе, але крызіс, які напаткаў тэатар, — творчы, а не адміністратыўны, а пасада гэндырэктара адміністратыўная». Нагадаем, у кастрычніку ў тэатры шугануў скандал. Нагодай стаў сход, які адбыўся пасьля зрыву аднаго са спэктакляў акторам Алегам Гарбузам.