be
pdf

Наша Ніва 42/2004

першая беларуская газэта

Самі з вушамі *** У аўторак у міністра інфармацыі Русакевіча сышліся ўсе 13 кіраўнікоў FM-cтанцый, каб абмеркаваць гарачае пытаньне «75 працэнтаў». Нарада была закрытай для журналістаў, аднак удалося дазнацца, што там адбывалася. Радыйшчыкі выбралі наступную тактыку: каб трансьляваць столькі беларускай музыкі, яе столькі трэба мець. Трэба мець якасныя студыі, вялікую колькасьць таленавітых аранжыроўшчыкаў ды музыкаў, спрыяльныя ўмовы для раскруткі — усё тое, чаго цяпер бракуе. Асноўныя праблемы — запісы айчынных выканаўцаў, якія дасылаюцца цяпер на радыёстанцыі: а) несуаднесеныя з фарматам — на «Расейскім радыё», напрыклад, «Крамбамбулі» не пачуеш; б) нізкай якасьці (як заўважыў адзін з кіраўнікоў FM-станцыі, ці не палова беларускіх музыкаў пішуцца ў сябе на кухні). Тым ня менш, усе пагалоўна кляліся ў сваім жаданьні падтрымліваць беларускую музыку, «калі трэба». Пакуль было вырашана пакінуць усё як ёсьць, г.зн. у творчых канцэпцыях FM-станцый застаецца лічба 50%, аднак міністар інфармацыі вызначыў deadline «на падумаць» — да Новага году. Праз паўтара месяца ўсе зьбяруцца ізноў, каб нарэшце вызначыцца.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2004-11-12
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org