- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасьля акупацыі. У Беларусі нарэшце зьняты паўнавартасны эўрапейскі фільм. Карціна Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя» вяртае беларускае кіно да спрадвечнай і амаль забытай мэты мастацтва — зьдзіўляць, ачышчаць, агаломшваць. Выклікаць катарсыс. "Акупацыя" радыкальна розьніцца ад млявых беларускіх гісторый апошніх часоў. Фільм вылучаецца моцнай і сьвежай рэжысурай, пазначанай аўтарскай пазыцыяй. Калі ў карціне «Настасься Слуцкая» Сьвятлана Зелянкоўская ператвораная ў бесканфліктную марыянэтку мыльнаопэрнай гісторыі, дык у фільме Кудзіненкі — выхаванца Віктара Турава — талент гэтай актрысы раскрываецца напоўніцу: гэта сама жарсьць, архетыпічная й пажадлівая Ева, жывы чалавек з крыві й плоці. Калі сцэнар Аляксандра Качана ў карціне «Павадыр» увасабляецца як гісторыя нат не барацьбы, а залагоджваньня лепшага найлепшым — дык ягоны ж сцэнар у «Акупацыі» крываточыць і скаланае гледача. Фільм складаецца з трох навэл. Першая, «Адам і Ева», была зьнятая два гады таму і называлася «Партызанская містэрыя». Сёлета да яе далучаныя яшчэ дзьве містэрыі — «Маці» і «Бацька». Атрымалася цэласнае поўнамэтражнае кіно.