- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лукашэнка і Абама. Афіцыйны Менск можа выкарыстаць эфэкт навіны і перамены ў Вашынгтоне для практычных крокаў па нармалізацыі адносінаў з ЗША. Усясьветная эканоміка ўвайшла ў трывожны пэрыяд крызісу, сілу і працягласьць якога пакуль няма як прадказаць. Калі наяўныя фінансавыя падстрахоўкі вьпрымаюць, гэта будзе дэпрэсія, супастаўная з 1970-і. Калі рэзэрваў акажацца замала, каб кампэнсаваць пераборы глябальнага капіталізму, то можа аказацца, што сьвет стаіць на парозе поўнага пераўладкаваньня ўсясьветнай гаспадаркі і нават палітычнай сыстэмы. Вялікае падзеньне вытворчасьці здольнае выклікаць беспрацоўе, драмы, галадаморы, крах старых багатыроў і спробы ўратаваньня празь перадзел рэсурсаў — як тое было ў 30-я гады мінулага стагодзьдзя. Як дасьпь рады Абама? Многія ўжо цяпер прымяраюць на яго касьцюм вялікага Рузюльта. 3 Абамам зьвязваюць надзею на аздараўленьне эканамічных мэханізмаў. Сам ён абяцаў таксама сапраўдную энэргетычную рэвалюцыю — каб Амэрыка разьвіла ўнутраныя крьпгіцы энэргіі, перастала імпартаваць нафту, рэзка скараціла энэргаёмістасьць ВУП.