- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сусьветная місія *** У адрозьненьне ад Эўропы, у Амэрыцы вера чалавека — зусім не прыватная справа кожнага, і тым больш прэзыдэнта. Ад кожнага кандыдата ў прэзыдэнты Штатаў чакаецца глыбокая павага да веры сваіх суграмадзян. А яны вераць у Бога і ў сусьветную місію ЗША, пакліканых распаўсюдзіць амэрыканскія каштоўнасьці свабоды і дэмакратыі на ўвесь сьвет. Выбар Джорджа Ўокера Буша, серадняка ва ўсім, акрамя палымянай веры ў Амэрыку і яе каштоўнасьці, — гэта выбар грамадзянамі ЗША мэсіянскай ролі для сваёй краіны. Джорджа Буша і амэрыканцаў не зразумець без паваротнай падзеі найноўшай гісторыі Штатаў — атакі на Сусьветны гандлёвы цэнтар. Яна стала вызначальнай ня толькі ў палітычнай дзейнасьці прэзыдэнта, але таксама для яго асабістых поглядаў і нават веры. 11 верасьня стала своеасаблівым днём перамяненьня амэрыканскага мэсіянізму. Час выбраў Буша, а Буш убачыў сваю місію ня толькі ў абароне ўласнай краіны ад тэрарызму, але ў поўнай перамозе над сусьветнымі сіламі зла. Вайна ў Іраку мела для амэрыканскага прэзыдэнта прынцыповае значэньне.