- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладзімер Някляеу: На Дзяды-1988 усе зразумелі, што Беларусь была, есьць і будзе. 20 гадоў таму, 30 кастрычніка 1988 году, тысячы менчукоў, якія прыйшлі да Ўсходніх могілак, каб адзначыць Дзень памяці Дзяды, разагнала міліцыя. Хто аддаваў загады на разгон і зьбіцьцё людзей? Ці гатовыя былі ўлады прымяніць супраць народу агнястрэльную зброю? Зь якімі падзеямі ў адным шэрагу стаяць Дзяды-88? Пра гэта Міхась Скобла гутарыць з Уладзімерам Някляевым. Міхась Скобла: Вы ў 1988 годзе працавалі галоўным рэдактарам моладзевага часопісу «Крыніца», заснавальнікам якога быў ЦК камсамолу. Пасада як на той час намэнклятурная. Дык чаго Вас панесла на тыя, забароненыя ўладай, Дзяды?