be
pdf

Наша Ніва 40/2004

першая беларуская газэта

Лукашэнка не ўратаваў Хусэйна *** Супрацоўніцтва рэжыму Лукашэнкі з Садамам Хусэйнам даўно было прадметам абмеркаваньня. Апублікаваны амэрыканскім урадам даклад апісвае супрацоўніцтва Багдаду й Менску па закупцы вайсковага абсталяваньня й тэхналёгій. Сьцьвярджаецца, што з парушэньнем санкцыяў ААН беларускія прадпрыемствы мелі мноства кантрактаў па продажы Багдаду абсталяваньня па ракетным навядзеньні і кантролі, проціпаветранай абароне й тэхналёгіям вядзеньня электроннай вайны, а атрыманыя грошы разьмяркоўваліся між беларускімі кіраўнікамі.Даклад быў падрыхтаваны спэцыяльным дарадцам ЦРУ ў справе ірацкай зброі масавага зьнішчэньня. Ён канстатуе адсутнасьць такой зброі, але адначасова дэталёва фіксуе вайсковыя кантакты Хусэйна. Як сьведчаць захопленыя міжнароднай кааліцыяй у Іраку дакумэнты, аб’ём нелегальнага вайсковага гандлю паміж Беларусьсю ды Іракам быў значны. Беларускі ўрад атрымаў ад Іраку каля 114 мільёнаў даляраў у якасьці аплаты. Ці не адтуль ішлі галоўныя паступленьні ў гэтак званы «прэзыдэнцкі фонд», зь якога праплачваюцца прапагандысцкія кампаніі і рэпрэсіўны апарат? Страты дзяржаўнага бюджэту ў выніку магчымых цяпер міжнародных санкцый супраць Беларусі могуць быць несувымерна большымі. І цяпер для такіх санкцый ёсьць усе падставы. Больш за тое, хто паверыць сёньня, што Лукашэнка не дапамагае вайсковым праграмам Ірану? Спробы афіцыйных асобаў з МЗС і вайскова-прамысловага камітэту зьняпраўдзіць амэрыканскую інфармацыю выглядаюць непераканаўча, як спроба адцягнуць час.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2004-10-29
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org