- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гіганты софту. Софтвэр перамог трактар. Беларусы ганарацца заводамі-гігантамі ордэна Леніна імя партзьезду. А самымі вядомымі ў сьвеце беларускімі прадпрыемствамі выявіліся кампаніі, якія займаюцца распрацоўкай кампутарнага праграмаваньня — софту. «EPAM Systems» і «International Business Alliance» трапілі ў сотню найбуйнейшых ІТ-кампаній сьвету. У часопісе «Managing Offshore» (managingoffshore.com) надрукаваны рэйтынг найбуйнейшых экспартна арыентаваных кампаній сьвету, якія займаюцца інфармацыйнымі тэхналёгіямі. У яго трапілі дзьве беларускія кампутарныя фірмы — «EPAM Systems» (epam.by) і «International Business Alliance» (iba.by).У дзясятцы найлепшых распрацоўшчыкаў спэцыялізаванага праграмнага забесьпячэньня гэтыя кампаніі занялі адпаведна трэцяе і сёмае месцы, а ў пяцёрцы найлепшых кампаній Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы — першае і другое месца. Для вызначэньня рэйтынгу ацэньваліся кліентура кампаній, якасьць паслуг, кадравая палітыка. Цікава, што «EPAM Systems» пазначана ў рэйтынгу як амэрыканская кампанія. Аднак пераважная колькасьць з больш як тысячы спэцыялістаў фірмы працуюць у офісах «EPAM» на вуліцы Харужай у Менску, а таксама ў Горадні і Гомелі.