be
pdf

Наша Ніва 4 / 2004

першая беларуская газэта

Абвал. Пакуль будуе не прыватны ўласьнік, з будоўлі будзе зьнікаць цэмэнт. Пакуль чалавек жыве ў чарнобыльскім раёне, марна агітаваць яго за здаровы лад жыцьця. Пакуль краіна ў палітычным саюзе з Расеяй, яна ня будзе ад яе эканамічна незалежнай. Абвал школы ў чарнобыльскім Краснапольлі і абвал паставак газу — падзеі з аднаго шэрагу. Узьніміце дзяржаўныя газэты двухгадовай даўніны. Там знойдзеце: «Я вам пастроіў эту школу». І там жа: «Я вам даў газ па ўнутрырасейскіх цэнах». Нават крытыкі існай сыстэмы часта пераацэньваюць яе эфэктыўнасьць. Яна такая ж небясьпечная, як гэтая школа, ёю збудаваная. Трагедыя навечна застанецца ў палітычнай біяграфіі старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Барыса Батуры, як Няміга асацыюецца зь Ярмошыным. А адказнасьць, несумненна, ускладуць на будаўнікоў. Элемэнты пабудаванай у краіне сыстэмы баяцца адказнасьці. У краіне ўвогуле ўсяго баяцца.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2004-01-30
  • Рэдактар: \
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org