- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дайшлі да «Ладу». «Добра, што перакрылі расейскія каналы, — кажа Алесь Матафонаў. — «Лад» робяць нашы людзі для нас і на мясцовым матэрыяле». Новы тэлеканал «Лад» уразіў зьяўленьнем калярытнага Хаменкі ў якасьці вядучага, мноствам архіўных савецкіх стужак і адсутнасьцю палітыкі. Прэсавую канфэрэнцыю з нагоды адкрыцьця каналу намагаліся абставіць «па-сямейнаму», у адпаведнасьці з накіраванасьцю каналу. Частавалі тортам у выглядзе тэлевізара. Выканаўчая прадусарка «Ладу» Тацяна Цімохіна з палёгкаю распавядала: «У жніўні мы былі на мяжы комы. Найбольш баяліся за рэгіянальных журналістаў, ці здолеюць яны. Але пасьля першых праглядаў мы былі ўражаныя: яны могуць! І вельмі важна, што мы даём магчымасьць рэгіянальным журналістам разьвівацца». Цімохіна заінтрыгавала перадачай «Правінцыйныя гісторыі», якая робіцца ў Горадні. Вядучы там, маўляў, супэрскі — і шавец, і кравец, і казу доіць, і на трактары езьдзіць, і кампоты закатвае... Нікога не нагадвае? Пацешыла падлеткавая «Настаўніцкая» зь лідэрам «Палацу» Алегам Хаменкам, які вучыў правільна варыць яйкі, гутарыў зь Лявонам Вольскім ды байкерамі.