- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Загадчык аддзела навінаў магілёўскай студыі тэлебачання Сняжана Ганчарова патлумачыла такое рашэнне тым, што «гэта даўняя наша задума. Я не магу адказваць за іншыя рэгіёны, але мы даўно прапаноўвалі і рыхтавалі праекты беларускамоўных перадач. Ад новага года плануем уключыць некалькі беларускамоўных рубрык у ранішні блок». Загадчык аддзела інфармацыі гомельскай тэлерадыёкампаніі Аляксандр Рамашоў кажа: «Гэта агульнарэспубліканская акцыя, як я зразумеў. Планавалася, што пяройдзем на беларускую мову з пачатку кастрычніка, аднак адбылося гэта толькі цяпер з розных прычын. У калектыве нашым не назіралася якой-небудзь вострай рэакцыі. У краіне дзве дзяржаўныя мовы». У гродзенскай студыі тэлебачання навіну таксама з задавальненнем пацвердзілі, аднак у прыёмнай каментаваць яе адмовіліся, спаслаўшыся на некампетэнтнасць. Маўляў, рашэнне прымалася на самым версе, таму звяртайцеся па каментары да дырэктара.