- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Набыць зямлю ў Ерусаліме. Некалькі дзён на сваёй маленькай машынцы праблукала паміж хутаркоў і вёсачак Валожыншчыны Натальля Бабіна. Я заўсёды з пэўнай іроніяй отавілася да журналістаў, якія пінгуць паводле прынцыпу: «што бачу, тое пішу». Зрабіў у кватэры рамонт — напісаў матэрыял пра тое, колькі каштуюць цяпер на рынку будматэрыялы і як трэба ставіць на месца муляраў. Зьезьдзіў у Эгіпет — напісаў, які там смурод на кракадзілавай фэрме... Але вось пра гэтыя некалькі дзён хочацца расказаць. Не ў Эгіпце. Але ў пэўным сэнсе ў Эдэме. У Ерусаліме — так мне падалося, калі некалькі дзён на сваёй маленькай машынцы праблукала паміж хутаркоў і вёсачак Валожыншчыны.