- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белсаюздрук» і «Белпошта» па-ранейшаму адмаўляюцца распаўсюджваць «Нашу Ніву». Рэспубліканскія прадпрыемствы «Белсаюздрук» і «Белпошта» ў чарговы раз адмовіліся распаўсюджваць праз сваю сетку «Нашу Ніву». Пісьмовыя адмовы на прапанову аб супрацоўніцтве Рэдакцыя атрымала 6 і 8 кастрычніка. «РУП «Белсаюздрук» не плянуе ў найбліжэйшы час распаўсюджваньне газэты «Наша Ніва» праз гандлёвую сетку кіёскаў і крамаў прадпрыемства», — ляканічна паведамляецца ў лісьце за подпісам намесьніцы дырэктара прадпрыемства Тацяны Івінскай. Прычыны не ўказваюцца. «Белпошта» патлумачыла нежаданьне ўключыць «НН» у падпісны каталёг на наступны год «эканамічнай немэтазгоднасьцю». «Паколькі абавязак па ўключэньні друкаванага выданьня ў каталёг не прадугледжаны заканадаўствам, выбар друкаваных выданьняў для фармаваньня каталёгу з мэтай далейшага іх распаўсюду праз падпіску зьяўляецца правам РУП «Белпошта», — гаворыцца ў лісьце за подпісам генэральнага дырэктара прадпрыемства Аляксандры Чарняк.