- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандар Мілінкевіч: Пошліны на ўвоз аўтамабіляў варта адмяніць. На апошнім тыдні ў СМІ шмат гаварылася аб новых мерах па рэгуляваньні імпарту патрыманых аўтамабіляў. Гэта выклікала чарговы ажыятаж на рынку. «НН» пацікавілася ў новага лідэра апазыцыі, як ён ставіцца да пастановы Лукашэнкі аб новых правілах увозу аўтамабіляў у Беларусь? Вось што ён адказаў: — Лічу, што Лукашэнка зьбіраецца падмяць пад сябе чарговую галіну, і гэтая пастанова — чарговы крок да зьнішчэньня прыватнага бізнэсу. Чалавек вольны распараджацца сам сваім бізнэсам. Што датычыць пошлінаў, то паколькі Беларусь сваіх легкавікоў не вырабляе, варта іх зьліквідаваць, а не абараняць чыесьці інтарэсы, напрыклад, Расеі. Перавозчыкам аўтамабіляў я б сказаў: «Хлопцы, пакуль мы самі ня справімся, нічога ня будзе».