- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Загнаныя ў кут знайшлі выйсьце *** 12 кастрычніка ўвечары беларускія Інтэрнэт-старонкі замільгацелі паведамленьнямі,што дэмакратычныя кандыдаты могуць увадначас адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў выбарах.Тлумачылася гэта жорсткімі паводзінамі ўладаў, якія скасоўвалі рэгістрацыю найбольш пэрспэктыўным, найбольш моцным кандыдатам. Лідэры кааліцыі «5+» абвясьцілі пра тэрміновую нараду 13-га з гэтай нагоды й прэсавую канфэрэнцыю пасьля яе. Такая пэрспэктыва напалохала ўлады. Ужо 13 кастрычніка старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына абвясьціла, што ЦВК ня будзе перашкаджаць апытаньню выбарцаў на выхадзе з выбарчых участкаў (экзыт-пул) 17 кастрычніка. У 2001 г. пазыцыя Ярмошынай была больш жорсткай: нельга, і ўсё! «Сэнсацыяў ня будзе», — гэтымі словамі пачаў 13 кастрычніка прэсавую канфэрэнцыю кааліцыі «5+» старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Насуперак абвешчанаму напярэдадні, кіраўніцтва кааліцыі вырашыла не здымаць кандыдатаў-«дублёраў» зь перадвыбарчай гонкі. Больш за тое: тактыка здыманьня «дублёраў» у акругах на карысьць мацнейшага таксама будзе спыненая. Няма ніякае гарантыі, што пакінуты адзіны дэмкандыдат дойдзе да фінішу. «Самі мацнейшыя кандыдаты просяць нас пакінуць астатніх», — адзначыў старшыня ПБНФ Вінцук Вячорка.