be
pdf

Наша Ніва 37 (347) 2003

першая беларуская газэта

Эх, каб цёмен ня быў… Езьдзіць па Пружанах машынай сёлета было сапраўднаю прыгодай, асабліва ў жніўні. Дарогі перакопваліся вокамгненна. Любы кампутарны квэст адпачывае: выехаўшы з двара, ужо ня ведаеш, якой дарогай будзеш вяртацца назад, колькі часу змарнуеш на гэтае вяртаньне і ўвогуле ці трапіш ва ўласны двор. Будаўнічыя краны, здавалася, сагналі сюды з паловы Беларусі (другую палову адправілі на будаўніцтва бібліятэкі). Дом, дзе мае бацькі жывуць, у шляхетны выгляд прыводзілі дзьве брыгады: уздоўж фасаду на лябёдцы каталіся будаўнікі з Баранавіч, а з боку двара ўзьвялі магутныя рыштаваньні слонімцы. Сьпяшаліся, працавалі цэлы сьветлавы дзень. Ля нашага дому зруйнавалі старыя «графскія» стайні (карысьці яны не прыносілі і на помнік мінуўшчыны падобныя не былі). Да іх пацягнуліся цугам аўто: гаспадары набівалі багажнікі старажытнаю цэглай, вельмі ўжо добраю. Тады я ўпершыню пачула пра тое, што Пружаны — гэта маленькі Багдад: «Спачатку разбурылі, а цяпер дабро расьцягваюць».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003-10-10
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org