be
pdf

Наша Ніва 37/2005

першая беларуская газэта

рыкганты на Малой сцэне. Што такое Дзікае Паляваньне? Гэта ўлада жаху, які паралізуе. У Купалаўскім — спэктакль паводле Караткевіча. Чаму менавіта «Дзікае паляваньне»? Чаму менавіта зараз? Толькі таму, што Караткевічу сёлета 75 гадоў? І што ўласна яны хацелі гэтым сказаць? Прэм’ера спэктаклю «Дзікае паляваньне караля Стаха» адбылася 30 верасьня на Малой сцэне Купалаўскага тэатру. Займае дух ад асабістай сьмеласьці рэжысэра Ўладзімера Савіцкага: як на такой літаральна малой сцэне можна перадаць маштабны кінэматаграфічны сюжэт? Перадаць, каб мароз па скуры ад пошчаку дзікага паляваньня, вусьціш ад шоргату ў цёмных замкавых лябірынтах? З спэцэфэктамі ўсё ў парадку: сцэна-памост, якая адначасова і замкавая брама, і ходнікі, што калоцяцца ад конскага тупату, і стол, і часам уся Волатава Прорва. Сьвятло, у якім героі зьяўляюцца і зьнікаюць. Касьцюмы-балахоны, што ператвараюць баль правінцыйнае арыстакратыі ў бяствары натоўп манэкенаў, прывязаных да дрыкгантаў дзікага паляваньня. «Бандыцкія» пальчаткі, чорныя з абрэзанымі пальцамі, на руках прыслужнікаў караля Стаха — нават калі апошнія зьяўляюцца ў зусім бяскрыўдных іпастасях. І — харэаграфія, якая дазваляе рассунуць маленечкі лапік сцэны да памеру верасовых пустак (плястычнае вырашэньне — Яўгенія Кульбачная).

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2005-10-07
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org