be
pdf

Наша Ніва 37/2004

першая беларуская газэта

Вера кардынала *** Кардынал Казімер Сьвёнтак: «Я ахвярую гэткае высокае прызнаньне бабулям маёй краіны, якія змаглі захаваць веру ў гады перасьледу, перадаючы яе сваім унукам і праўнукам, тым самым ня даўшы замерці Касьцёлу». Кардынал Казімер Сьвёнтак, арцыбіскуп Менска-Магілёўскі, атрымаў з рук Папы Рымскага Яна Паўла ІІ прэмію «Fidei testis» («Сьведка веры»), прысуджаную Інстытутам Папы Паўла VI з гораду Брэшыя (Італія). Узнагароджаньне адбылося 27 верасьня падчас сымпозыюму, прысьвечанага 25-годзьдзю інстытуту. Дзякуючы за наданьне яму ўзнагароды, Казімер Сьвёнтак сказаў: «Я ахвярую гэткае высокае прызнаньне бабулям маёй краіны, якія змаглі захаваць веру ў гады перасьледу, перадаючы яе сваім унукам і праўнукам, тым самым ня даўшы замерці Касьцёлу». Падчас урачыстай цырымоніі Папа адзначыў, што ўзнагарода «Fidei testis» — гэта тытул, які найбольш адпавядае хрысьціяніну, а яшчэ больш — пастыру, які мае кардынальскую годнасьць і які даў мужнае сьведчаньне вернасьці Хрысту і Ягонаму Эвангельлю ў цяжкія гады перасьледу Каталіцкага касьцёлу ва Ўсходняй Эўропе.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2004-10-08
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org