- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ялта асобна, Эўразьвяз асобнаю Гутарка з Аляксандрам Батурам — выкладчыкам паліталёгіі ўнівэрсытэту Трыніці-каледж (Дублін). «НН»: Як Вы ацэньваеце сёньняшні стан беларуска-расейскіх адносінаў, у зьвязку з «газавым крызысам»? Аляксандар Батура: Нарэшце ствараецца нармальнае, цьвярозае становішча, заснаванае на рынкавай эканоміцы і інтарэсах абедзьвюх дзяржаваў. Пераход на рынкавыя ці калярынкавыя цэны на газ прывядзе Беларусь ці да пошукаў дывэрсыфікацыі крыніцаў сыравіны, ці да неабходных эканамічных рэформаў. Бо прамысловасьць можа папросту абваліцца ад такога шоку. Можа прывесьці і да пошуку альтэрнатыўных інвэстыцыяў, каб падтрымаць прамысловасьць, ці да ўсяго гэтага разам. Галоўнае — «газавы крызыс» можа падштурхнуць Беларусь да зьмены ейнага статусу. Наўрад ці Беларусь здолее знайсьці іншыя крыніцы сыравіны, бо нават прапанаваныя Расеяй «рынкавыя» цэны ніжэйшыя за сусьветныя. Нават магчымыя інвэстыцыі з арабскіх краінаў, калі яны ўвогуле магчымыя, будуць патрабаваць пэўнай гарантыі. Так што эканамічныя рэформы ўсё ж трэба будзе пачынаць. Ня трэба баяцца рынкавых цэнаў на газ — яны толькі дапамогуць эканоміцы рэфармавацца, зьменшыць залежнасьць ад адной краіны.