- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аптымізм Эўропы не заменіць нам Беларусі. Выгадныя кантракты для эўрапейскіх кампаній не прывядуць да аднаўленьня палітычных і культурных свабодаў у нашай краіне. Таму ўнутры краіны ўсе размовы пра «лібэралізацыю» выклікаюць скепсіс або сьмех. Піша Андрэй Павач. Польскія публіцысты марнуюць масу паперы, прапануючы чытачам свае вэрсіі рэзкага «пацяпленьня» ў адносінах ураду Полынчы да афіцыйнага Менску. Полынча, якая ў Брусэлі заўсёды была самым зацятым прьгхільнікам санкцый супраць беларускага ўраду, цяпер у асобе міністра замежных справаў Р.Сікорскага хадайнічае аб зьняцьці часткі санкцый пры ўмове «правядзеньня дэмакратычньгх выбараў». Асабліва ўражваюць апопшія весткі аб тым, пгго ў імя паляпшэньня адносін Варшавы і Менску польскае МЗС гатовае нават ахвяраваць галоўным змагаром за правы палякаў у Беларусі — лідэрам непрызнанага «Саюзу палякаў Беларусі» Анжалікай Борыс.