be
pdf

Наша Ніва 35/2005

першая беларуская газэта

Чарнобыль, які мы прыдумалі? «Don’t worry, be happy», — замежныя экспэрты раяць нам не пераймацца з прычыны радыяцыі. Піша Алесь Кудрыцкі. «Бачыш завод?» — спыталася мая знаёмая, паказваючы на будынкі з шэрага бэтону ды комін на даляглядзе. «Ага». — «Гэта наш Чарнобыль». Калі я пачуў гэта, адразу зрабілася няўтульна. Пачуцьцё небясьпекі выветрылася толькі тады, калі электрастанцыя зьнікла за паваротам аўтатрасы. Аварыя на атамным рэактары на «Трымайл Айлэнд» у Пэнсыльваніі выклікала мізэрны выкід радыяцыі і вялізны рэзананс — 1979 г. застаўся ў мінулым тысячагодзьдзі, а памяць пра аварыю дагэтуль жыве сярод тамтэйшых людзей. І калі пасьля 1979 г. праграму разьвіцьця АЭС у ЗША ахапіў летаргічны сон, дык 1986 г. увёў у зацяжную дэпрэсію ўсю сусьветную атамную энэргетыку. Справаздача «Спадчына Чарнобылю: мэдыцынскія, экалягічныя і сацыяльна-эканамічныя вынікі» можа быць тым пеўневым сьпевам, які абвяшчае пачатак новага дня для «мірнага атаму». Аднак шмат хто, у першую чаргу арганізацыі, якія займаюцца аховай навакольнага асяродзьдзя, задаюць пытаньне: ці не прыкарміла таго пеўніка сусьветнае атамнае лобі? Загалоўкі замежных газэт выпрамяняюць аптымізм: «Вынікі Чарнобылю бачацца, хутчэй, псыхалягічнымі, чым фізіялягічнымі» («Бостан Глоўб»), «Чарнобыль: галеча і стрэс уяўляюць «большую небясьпеку» за радыяцыю» («Нэйчар»), «Чарнобыль: усё яшчэ катастрофа, але ўжо не такая, як нам казалі» («Атава Сытызэн»), «Уплыў Чарнобылю не такі змрочны, як прадказвалі раней» («Інтэрнэйшнл Гэралд Трыб’юн»). Падобна да таго, што н

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2005-09-23
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org