be
pdf

Наша Ніва 35/2004

першая беларуская газэта

Марак Карп *** Марак Карп… Помніцца ён на прыступках Менскае Опэры падчас нейкага мітынгу, год 93-і ці 94-ы. Цікава ім, палякам, было зразумець, што насамрэч адбываецца ў гэтай малазразумелай Беларусі. Яны гатовы бясконца распытваць, пісаць нашы палкія прамовы на свае дыктафоны. А ў Марака да таго ж цікавасьць спэцыфічная: ён навуковец, гісторык, і, хаця ў Варшаўскім унівэрсытэце спэцыялізаваўся па сярэднявеччы, сапраўдным ягоным захапленьнем стала Ўсходняя Эўропа, перадусім Літва, Беларусь. Захапленьне пачыналася са старонак нелегальных выданьняў часоў «Салідарнасьці», а калі завіравалі падзеі ў Літве і Беларусі, Марак, здаецца, жыў у сваім аўто, у якім матляўся паміж Варшавай, Вільняй і Менскам. О, яму хацелася, каб тут пайшло на лад, каб Літва і Беларусь сталі сапраўднымі паплечнікамі новай Польшчы! Ён разумеў, што новая сытуацыя патрабуе новых, больш дакладных падыходаў, і пераконваў новую дэмакратычную польскую ўладу ў неабходнасьці стварэння Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў (Ośrodek Studiów Wschodnich), быў яго першым і шматгадовым дырэктарам. Цэнтар — сапраўднае яго дзіця, якое ён песьціў, якім ганарыўся як уплывовай, высокапрафэсійнай аналітычнай інстытуцыяй.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2004-09-24
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org