be
pdf

Наша Ніва 34 (344) 2003

першая беларуская газэта

Саюз Беларусі і Ўкраіны. Колькі будзе каштаваць газпромаўскі тавар? Інфармаваныя расейскія крыніцы ня маюць тут адзінства. Паводле «Коммерсанта», да канца гэтага году ў Беларусь будуць дапастаўленыя раней заплянаваныя 10,2 млрд кубікаў газу па цэнах «пятага поясу» Расеі (912 расейскіх руб. за тыс. куб.м). Да 1 студзеня 2004 г. застануцца ранейшымі для «Газпрому» і кошты транзыту празь Беларусь (у 2,5 разоў ніжэйшыя, чым ва Ўкраіне). Кошт паставак газу «Газпромам» у Беларусь у 2004 г. можа скласьці 50—55 даляраў за тыс. куб.м. Дадатковыя затраты беларускага бюджэту ў такім разе складуць 300—400 млн даляраў. «Газпром» здаўся? Лукашэнка называў лічбу ў 120 мільёнаў даляраў, але гэта магчыма толькі пры кошце газу ў 42 даляры за тыс. кубоў пры нязьменнасьці адпаведных цэнаў «Ітэры». Праўда, «Известия» пацьвярджаюць, што «Газпром» «зьдьмуўся» і гатовы прадаваць газ па 40—45 даляраў за тыс. куб.м. «А ўсё таму, што да 2007 году альтэрнатывы прапампоўцы газу празь Беларусь «Газпром» ня мае. Дакладней, ёсьць — тая самая Ўкраіна, альтэрнатыву якой яшчэ нядаўна шукалі ў Беларусі».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003-09-19
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org