be
pdf

Наша Ніва 34/2004

першая беларуская газэта

Пуцін запаволенага дзеяньня *** Расея губляе свой фэдэратыўны характар. У шматнацыянальнай і поліканфэсійнай Расеі гэта фактычна паварот да імпэрскага ладу палітычнага жыцьця.Самай вялікай хлусьнёй Уладзімера Пуціна было цьверджаньне, нібыта яго палітыка прывядзе (ці, як яшчэ некалькі месяцаў таму гаварылася, ужо прывяла) да перамогі над тэрарызмам і міру ў Чачэніі. Пасьля трагедыі ў Бэслане хлусіць больш немагчыма. Апошнія спробы — замоўчваньне маштабу ды абставін бойні ў асецінскай школе — патанулі ў інфармацыйным патоку. Высьветлілася, што «мачыць у сарціры» і абараняць сваіх грамадзян — дзьве розныя і несумяшчальныя рэчы. Іншая хлусьня, аднак, яшчэ далёкая ад разьвянчаньня, нават носіць характар калектыўнага самападману. Па-першае, Расея лёгка паверыла ў тое, што ёй супрацьстаіць міжнародны тэрарызм, заплюшваючы вочы на чачэнскі (а цяпер яшчэ і інгускі) характар узброенага супраціву на Каўказе. Ваяваць прыходзіцца амаль з цэлым народам (кажу аб гэтым, не надаючы ніякай вартаснай ацэнкі слову «народ»: забойства дзяцей — гэта злачынства, нават калі б за яго прагаласавалі ўсе; гэта, дарэчы, адносіцца і да тысяч чачэнскіх дзяцей, што загінулі з 1994 г.)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2004-09-17
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org