be
pdf

Наша Ніва 32 (342) 2003

першая беларуская газэта

Сэкс тут і цяперю У Беларусі доўжыцца эканамічны ўздым. Даляравая цана нерухомасьці расьце на 2—3% у месяц. Такія часы «тлустых кароваў» — залатая пара і для сэкс-індустрыі. Грамадзтва разьнявольваецца ды прагне асалодаў.Сьціраецца мяжа між зонамі сораму й пасіўнай зацікаўленасьці. Вось тыповае пытаньне-адказ з газэты «Хозяюшка», разьлічанай на шырокія слаі хатніх гаспадыняў і дачніцаў: «Я займаюся анальным сэксам. Ці можна пры гэтым зацяжараць?» У «Народнай волі» Кулінковіч распавядае, што любіць порна, і раіць, якія порнакасэты глядзець. Сэкс-індустрыя СМІ стварае сэкс-ідалаў. Гэта добра ці дрэнна? Гэта ўсьведамлена непазьбежна. Сэкс-ідалаў Курнікаву й Эмінэма, Шадрыну й Чэкераса можна лічыць прыгожымі ці непрыгожымі. Аднак ніхто не наважыцца сказаць, што гэтыя «маральныя аўтарытэты» заахвочваюць моладзь да клясавага ці нацыянальна-вызвольнага змаганьня, калі карыстацца марксісцкай тэрміналёгіяй.10 гадоў таму гэтага не было (гл. апытаньне на старонцы 5). Прынамсі, у нас. Прынамсі, у такой ступені.Калі сэкс-свабода робіцца модай і абавязкам, яна таксама ператвараецца ў форму няволі, прытым вельмі жорсткай.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003-09-05
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org