- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Беларусь таксама набыла незалежнасьць досыць дзіўным чынам». Лідэр Партыі камуністаў Сяргей Калякін — адзігты зь лідэраў Аб'яднаных дэмакратычных сілаў хто падтрымаў Расею ў пытаньні Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Вось што сказаў старшыня апазыцыйных камуністаў карэспандэнту «НН»: «Абхазія і Асэтыя нічым ня горшыя за косаўскіх альбанцаў. Калі ўвесь сьвет прызнаў незалежнасьць Косава, то чаму ня можа зрабіць гэта ў дачыненьні да гэтых дзяржаваў? Народы Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі выказалі волю жыць у незалежных дзяржавах. Што тут можа быць кепскага? Прызнаньне незалежнасьці ня толькі магчымае, але і неабходнае. Беларусь таксама павінна прызнаць волю гэтых народаў. Ні для кога не сакрэт, што і нашая краіна набьгла незалежнасьць таксама досыць дзіўным чынам, калі тры чалавекі ў Белавескай пупгчы падпісалі дамову аб развале СССР.