- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рэфэрэндуму — так! *** Менавіта рэфэрэндум здольны надаць другое дыханьне апазыцыі. Тады яна здолее адысьці ад «лямпачак» да галоўнага палітычнага пытаньня, па якім яе пазыцыя супадае з думкай большасьці беларусаў. А ў выніку гэтага рэфэрэндум можа дапамагчы апазыцыі «выцягнуць» і перадвыбарную кампанію — ператварыць яе ў агульнанацыянальную пад лёзунгам «не трэцяму тэрміну». Зрэшты, акурат таму я моцна сумняваюся, што рэфэрэндум усё ж такі будзе назначаны на 17 кастрычніка, мяркуе палітоляг Віталь Сіліцкі. Парлямэнцкія выбары ўжо на пачатку іх правядзеньня набылі фармат, які няцяжка было прадбачыць. За тры месяцы да абвяшчэньня выбарчай кампаніі нам паведамілі, колькі каго будзе ў складзе палаты прадстаўнікоў трэцяга скліканьня, а за каго ніхто ніколі не прагаласуе. Пры гэтым дзеля пэўнасьці пачалі «зачыстку». За два месяцы паказалі «сапраўднае аблічча» тых, каго прадыктаваны ўладамі расклад не задавальняе. За месяц правялі нараду, дзе растлумачылі, каму, што і як рабіць. Калі выбары нарэшце былі абвешчаны, папулярна растлумачылі, чаму народ будзе галасаваць менавіта так, як трэба. Для большай пэўнасьці нязгодных пачалі адсякаць у масавым парадку яшчэ на этапе рэгістрацыі ініцыятыўных груп — гэта пакуль што галоўнае ноў-хаў сёлетняй кампаніі. Каб зразумець, што будзе далей, дастаткова правесьці лінію «па нарастаючай».