- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Масква і «нашае гора» - піша Аляксандар Класкоўскі. Расейскі пасол Сурыкаў на прэсавай канфэрэнпыі 12 жніўня зрабіў Беларусі вымову, што не пасьпяшалася падтрымаць ўварваньне ў Грузію. Маўчаньне Менску на гэты конт дыплямат назваў «вельмі незразумелым». Як сказаў Сурыкаў, у выпадку «зьяўленьня непрыемнасьцяў у Беларусі мы вашае гора заўжды падзяляем у міжнародных арганізацыях». Маўляў, Расея заўжды выступала супраць эканамічных санкцый у дачыненьні да Беларусі, абараняла пазыцыю рэспублікі пры абмеркаваньні сытуацыі з правамі чалавека. Калі цалкам адкінуць рэшткі дыпляматычнае мовы, то сэнс такі: мы вашае начальства выгароджвалі за парушэньні правоў чалавека, а вы, няўдзячныя, ня рвецеся зараз ухваляць нашую каўкаскую вайну! Дарэчы, Каўказам справа можа ня скончыцца. Масква рэзка ўзмацніла ваяўнічую рыторыку ў дачыненьні да Кіева. Заўтра ад Беларусі могуць запатрабаваць, каб падтрымала прэтэнзіі на Севастопаль, на Крым.