- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Водападзел на радыёхвалях. Палеміка вакол мовы вяшчаньня «Нямецкае хвалі» зьбілася на эмацыйны тон. Гэта кантрастуе з абыякавасьцю ўладных менскіх структураў. Сапраўды, яны перажылі «101,2», «Балтыйскія хвалі» ды «Рацыю» — паўнавартасныя радыйныя праекты, у якіх бралі ўдзел дзясяткі найбольш прафэсійных беларускіх журналістаў. А ўжо ж паўгадзінныя «беларускія» ўстаўкі ў этэр нямецкае радыёстанцыі ў Менску можна й не заўважыць. Пагатоў што рэйтынг самое «Нямецкае хвалі» ў Беларусі настолькі малы, што не трапляе нават у зазор статыстычных памылак. А вось беларускія незалежнікі не хаваюць расчараваньня. Чакалася, што Эўразьвяз паспрыяе ў стварэньні дзейснага інфармацыйнага каналу для Беларусі. Між тым рашэньне пра «Нямецкую хвалю» адно справакавала раскол дэмакратычнае апазыцыі. Бурапена камэнтароў адносна праекту «Deut-sche Welle» для Белару-сі выявіла, што незалеж-нае грамадзтва застаецца падзеленым у моўным пытаньні, і гэты падзел глыбокі.