- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэм’ер росту *** За прэм’ерам Сяргеем Сідорскім эканамічны рост у краіне дасягнуў 10 працэнтаў за год. Сідорскі задаволены сабой, сваёй пасадай і вынікамі працы. Прамысловасьць і сфэра паслуг растуць яшчэ хутчэй, чым ВУП. Даходы людзей перавысілі апошнія савецкія паказчыкі на 30%. Можна доўга спрачацца, чыя ў гэтым заслуга, параўноўваць з посьпехамі Ўкраіны й Польшчы, адсочваць цэны на нафту і каньюнктуру расейскага рынку. Рост усё адно пачынае асацыявацца з напорыстым каржакаватым прэм’ерам. Сідорскі розьніцца ад сваіх папярэднікаў. Ён яшчэ ня вырас у палітычную фігуру першага шэрагу, але надзвычай хутка апанаваў рычагі і нітачкі, якія прыводзяць у дзеяньне ня дужа разваротлівую беларускую гаспадарку. Яму нават удаецца павялічваць колькасьць ідэалягічна блізкіх яму людзей ва ўрадзе. Ён амбітны і выпраменьвае аптымізм. Вага Сідорскага ня большая, чым вага старшыні Саўміну ў савецкі час у параўнаньні зь першым сакратаром ЦК. Ён займаецца выкананьнем, але ня мае ўлады. Але…