- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
...І Мухамэд — прарок яго. Аляксандар Зьдзьвіжкоў атрымаў тры гады турмы за «распальваньне рэлігійнай варожасьці». Дакладней - за перадрук карыкатураў. Што прадэманстравала нам улада на прыкладзе справы журналіста? Піша Віталь Тарас. Аляксандар Зьдзьвіжкоў атрымаў тры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму за «распальваньне рэлігійнай варожасьці». Дакладней — за перадрук карыкатураў дацкага мастака ў газэце «Згода», дзе Зьдзьвіжкоў быў намесьнікам галоўнага рэдактара. Гэта быў люты 2006 году... Што прадэманстравала нам улада на прыкладзе справы журналіста? Па-першае, яна паказала сваю надзвычайную жорсткасьць і помсьлівасьць. Зьдзвіжкова ўзялі ў той момант, калі ён прыехаў у Беларусь наведаць магілу бацькі — як у кепскіх дэтэктывах пра шпіёнаў і тэрарыстаў.