- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
АМОН на ліцэістаўю Праляскоўскі: так і трэба! Ліцэісты: будзем стаяць бясконца! Улады кінулі амонаўцаў на школьнікаў, якія адстойваюць сваё права вучыцца па-беларуску. «Гэтыя навучэнцы ў гэтым будынку ў гэтых настаўнікаў» — пад такім дэвізам бацькі ліцэістаў з цалкам беларускамоўнае сярэдняе навучальнае ўстановы сталіцы абараняюць права сваіх дзяцей давучыцца ў Ліцэі. Тым самым яны бароняць права ўсіх дзяцей Беларусі вучыцца на роднай мове ў роднай школе па людзкіх падручніках. Ад часоў панскае Польшчы беларускай мовы не вычышчалі з школаў з такой апантанасьцю. Лукашэнка аказаўся добрым вучнем Пілсудзкага. Новы лукашэнкаўскі ідэоляг Алег Праляскоўскі думаў, што справа зь Ліцэем пройдзе гэтаксама гладка, як закрыцьцё сотняў беларускіх школаў у правінцыі. Пастаўлены ўвесну, ён хутка разабраўся з чарговай порцыяй незалежных газэтаў, што занадта сьмела пісалі аб прэзыдэнцкім бізнэсе, стварыў ідэалягічную вэртыкаль. На чарзе былі свабодныя навучальныя ўстановы. У Беларускі ліцэй, што месьціцца насупраць стадыёну «Дынама», прызначылі дырэктарку, якая не размаўляла па-беларуску. Такі цынізм увогуле характэрны для дзеяньняў Праляскоўскага. Аднак ліцэісты, замест таго каб абурана сысьці, згуртаваліся для абароны сваёй альма матэр. Гэтым мужным падлеткам і іх сумленным бацькам патрэбная дапамога грамадзтва.