- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па сьлядах аднаго міфу. За тыдзень збору ініцыятыўная група па вылучэньні Яраслава Берніковіча ў дэпутаты сабрала каля 4000 подпісаў у ягоную падтрымку. Берніковіч, лідэр нацыянальнага кола ў Глыбокім, вылучаны ў парлямэнт па Глыбоцкай акрузе №22. У яе ўваходзяць Глыбоцкі і Вушацкі раёны — самая глыбінка. Ад лукашэнкаўцаў па гэтай акрузе балятуецца старшыня Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімер Андрэйчанка. Перадпэнсійнага веку доўгажыхар вэртыкалі (прапуе на сваёй пасадзе ад 1994 году), ён заплянаваў атрымаць сынэкуру ў сталіцы. Які толк ад збору подпісаў, калі свабодных выбараў усё адно няма, скажаце вы? Апазыцыйных кандыдатаў звальняюць — як Меха зь "Белтрансгазу" ў Кобрыне — каб пасьля сказаць, глядзіце: яны ж усе беспрацоўныя, за кошт чаго яны жывуць? Апазыцыйных кандыдатаў выклікаюць — усіх да аднаго — у Камітэт фінансавых расьсьледаваньняў.