be
pdf

Наша Ніва 29/2004

першая беларуская газэта

Машэрава супраць Лукашэнкі *** Дэпутатка палаты прадстаўнікоў Натальля Машэрава вырашыла ня браць удзелу ў выбарах 17 кастрычніка. Пра гэта яна заявіла ў інтэрвію радыё «Свабода»: «Вось я прайду і буду зноў там сядзець і ў меншасьці націскаць кнопкі. Справа ня ў тым, што мы там добрыя ці дрэнныя. Трэба прынцыпова мяняць статус парлямэнту, ня проста пашыраць паўнамоцтвы, а канцэптуальна мяняць стаўленьне да заканадаўчай галіны ўлады. Я ня бачу там ніякай магчымасьці, мне цяжка там працаваць і быць зьвязанай па руках і нагах… Не хачу. Хачу быць палітыкам».Для спн.Машэравай быць палітыкам — значыць быць вольным у сваіх ацэнках і дзеяньнях. Н.Машэрава, дачка былога першага сакратара ЦК КПБ, цяпер аддае перавагу не камуністычнай, а сацыял-дэмакратычнай ідэалёгіі. «Камуністычная ідэалёгія, натуральна, у гэтым тысячагодзьдзі ў чыстым выглядзе ўжо ня можа быць рэалізаванай. Проста гэта неразумна». Што да магчымага свайго ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах 2006 г., то цяпер на гэтую тэму Н.Машэрава гаварыць ня хоча, бо пакуль ніякага рашэньня не прымала. У 2001 г. Н.Машэрава ў апошні момант спалохалася, нягледзячы на імклівы рост свайго рэйтынгу, зафіксаваны сацыёлягамі пасьля аднае яе заявы пра гатоўнасьць балятавацца. З уласьцівай ёй асьцярожнасьцю філёляг Машэрава правяла пяць гадоў у палаце ў цені шумнай «Рэспублікі».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2004-08-06
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org