be
pdf

Наша Ніва 28 (338) 2003

першая беларуская газэта

Няўжо нарэшце аб'яднаюцца? 29 ліпеня ў офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі лідэры пяці апазыцыйных партыяў (Партыя БНФ, АГП, БСДГ, працавікі, ПКБ) і дэпутацкая група "Рэспубліка" падпісалі пагадненьне аб каардынацыі дзейнасьці. Гэтае пагадненьне, як мяркуецца, стане асновай стварэньня дэмакратычнае кааліцыі апазыцыйных сілаў. Умовы пагадненьня прадугледжваюць супольныя дзеяньні ў справе дасягненьня дэмакратычных зьменаў у выбарчым заканадаўстве, падчас выбарчых кампаніяў у прадстаўнічыя органы ўлады ды супраць магчымай спробы кіраўніка дзяржавы пайсьці на трэці тэрмін. Дамова адкрытая для іншых палітычных партыяў і дзейнічае да канца паўнамоцтваў цяперашняга складу палаты прадстаўнікоў. Падпісаньню пагадненьня папярэднічала гарачая дыскусія, якая цягнулася каля дзьвюх гадзінаў. Вінцук Вячорка і Анатоль Лябедзька вінавацілі "рэспубліканцаў" у імкненьні захапіць лідэрства ў апазыцыйным руху. Аднак Сяргей Скрабец, Валеры Фралоў, Уладзімер Парфяновіч ды Іван Пашкевіч запэўнілі, што на лідэрства не прэтэндуюць. "Партыі былі і будуць, а дэпутацкая група - зьява часовая", - сказаў ачольнік "Рэспублікі" С. Скрабец.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003-08-01
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org