- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зноў пра старыя граблі. 23 ліпеня Лукашэнка падпісаў закон «Аб правілах беларускай артаграфіі і пункіуацыі». 24 чэрвеня ён быў прыняты ў другім чытаньні палатай прадстаўнікоў. Зьмены, што прынясе гэты закон, мінімальныя — апроч прэзыдэнта зь вялікай літары ды пашырэньня аканьня ў словах іншамоўнага паходжаньня і ўзгадаць няма чаго. Вось толькі фішка ў тым, што ад 1 верасьня 2010 го ду пісаць на новых правілах абавяжуць усіх. Вольніпа для карыстальнікаў «тарашкевіцы» скончылася. Цяпер за памякчэньне зычных на пісьме выдаўцоў друкаванай прадукцыі будуць караць. Канечне, абсурд поўны. Але ў нас часта так. Ці не абсурдна тое, што закон аб мове прымалі тыя людзі, якія ёй не карыстаюпца ў штодзённым жыцьці? Ці не абсурдна, што вядучыя мовазнаўцы краіны не былі датычныя да прыняцьця гэтага дакумэнту?