- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лёс імпэрыі. За 10 гадоў Беларусь з «унутранай калёніі» Расеі ператварылася ў самастойны суб’ект міжнароднай палітыкі. Тым часам Расея з імпэрыі ператвараецца ў цэнтар расейскамоўнага сьвету — працэс, які мусіць уважліва адсочваць і Беларусь. Лапік Эўропы на азіяцкім целе. Як сказаў адзін занадта вядомы беларускі палітык, «Расея нам не чужая». І сапраўды, многім беларусам давялося пабываць у Расеі і зьведаць яе ня толькі з тэлеэкранаў ці вуснаў нашага прэзыдэнта, але і знутры, з боку звычайнага будзённага жыцьця. Мне таксама пашанцавала год пажыць на Ўрале, пазнаёміцца з правінцыяй, пасябраваць з нармальнымі хлопцамі. Хоць на пачатку 1980-х я быў, хутчэй, простым савецкім чалавекам, чым сапраўдным беларусам, і мяне зьдзіўляла памкненьне некаторых расейскіх сяброў зьехаць у Піцер. Цяпер я разумею, што тое юнацкае абагаўленьне паўночнай Пальміры ды ціхая непрыязнасьць да Масквы — і маскоўскага снабізму — былі якраз сьведчаньнем іх «нармалёвасьці». У час росквіту савецкага маразму іх цягнула да Эўропы і заходняй культуры, а на азіяцкім целе Расеі менавіта Піцер быў адзінай эўрапейскай плямай. Ня ведаю, куды закінуў лёс іх потым, — мо сталі простымі расейскімі інтэлігентамі, мо займелі ўласны бізнэс у Піцеры ці «першатроннай», а мо топчуць амэрыканскую ці палестынскую глебу… Я прайшоў сваім шляхам.