be
pdf

Наша Ніва 28/2004

першая беларуская газэта

ЭГУ капітулявала бяз бою *** Кіраўніцтва Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту распачало працэс пераводу навучэнцаў у іншыя ВНУ. Рэктар ЭГУ паведаміў з Вашынгтону пра падтрымку былымі донарамі ўнівэрсытэту «новых праектаў», якія будуць «выходзіць з асяродзьдзя» ЭГУ. Рэктарат загаварыў пра ЭГУ ў мінулым часе, калі студэнты толькі пачалі рыхтаваць першыя акцыі пратэсту.Студэнты засталіся сам-насам з сваёй праблемай. Яны абураюцца: выкладчыкі як быццам пахавалі ЭГУ. «І Міхайлаў, і Дунаеў — чаму яны ня тут?» Студэнты згадваюць прыклад Беларускага ліцэю. На сьценах надпіс: «Памром, але з будынку ня сыдзем!». Каля ўваходу зьбіраюць подпісы да Лукашэнкі і Мінадукацыі. Але высяленьне ідзе. На сьценах вісяць абвесткі «Патрэбныя каробкі», бібліятэка (70 тыс. тамоў) ужо пакуецца. Для яе шукаюць склад. Чыноўніка, што прыехаў зь Мінадукацыі, абклалі студэнты і іх бацькі. Яны бароняць першы і апошні ў Беларусі ўнівэрсытэт эўрапейскага тыпу. Арганізаваць акцыі пратэсту цяжка: Мінадукацыі адклікала ліцэнзію ўнівэрсытэту 26 ліпеня, у самыя вакацыі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2004-07-30
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org