- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Фармат 27 ліпеня. Дзень Незалежнасьці 27 Ліпеня да 1996 году быў дзяржаўным сьвятам. Пасьля яго абхаялі ўлады, узурпавала апазыцыя. Былі дэманстрацыі, для пары дзясяткаў чалавек гэты дзень запомніўся адседкамі на Акрэсьціна. Але нешта не прыпомніцца, каб цэрбэры рэжыму надта лютавалі ў гэты дзень. Ну, сьвята ж новае, ад сьпякоты трохі млявае. Не Вялікдзень і ня Дзень Волі, адным словам. Але цікавае каляндарнай блізкасьцю з галоўнымі нацыянальнымі сьвятамі шэрагу буйных нацый. У ЗША 4 ліпеня, у Францыі 14 ліпеня, ва Ўкраіне 24 жніўня. У любым разе гэты дзень у нацыянальнай гісторыі застанецца, хоць яго ніколі не сьвяткавалі як сьлед. Як-ніяк, а Рэспубліка Беларусь заявіла пра незалежнасьць. Гэта не Каляды, але ж і які-небудзь Макавей мае свой «фармат» сьвяткаваньня. А які фармат магло б мець сьвята 27 Ліпеня? Як яго адзначаюць у беларускіх асяродках? А таксама: пра што думаў Станіслаў Шушкевіч, калі праводзіў Дэклярацыю аб сувэрэнітэце праз калгасна-вэтэранскі Вярхоўны Савет? — гутарка зь першым кіраўніком незалежнае Беларусі. Ад каго і чаго цяпер незалежная Беларусь? — артыкулы Віталя Сіліцкага й Паўла Севярынца. Маленькае апавяданьне Евы Вежнавец з нагоды невялікага сьвята ды верш Андрэя Хадановіча з тае самае нагоды.