- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чарговы скандал з продажам зброі. Суданская газэта Sudan Tribune паведаміла пра пастаўку партыі расейскіх зьнішчальнікаў «Міг-29» зь Беларусі. Угода пярэчыць рэзалюцыі 159 ААН, што забараняе пастаўку любых відаў узбраеньняў ураду Судану ці мяцежнікам Дарфуру. Крыніца газэты ў суданскім войску паведаміла, што 12 зьнішчальнікаў «Міг-29» былі сакрэтна перапраўленыя зь Беларусі ў Судан. Пакуль невядома, хто менавіта выступіў у якасьці пра даўца — урад Беларусі ці нейкая іншая ўсходнеэўрапейская краіна. Паміж Беларусьсю і ўрадам Судану падпісаны пратакол аб вайсковай супрацы, паводле якога беларускія інструктары навучаюць суданскіх вайскоўцаў, «дзеляцца зь імі вайсковым досьведам», а навукоўцы абедзьвюх краінаў сумесна распрацоўваюць «праекты ў вобласьці ваеннай навукі».