- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бэш адказаў за Буша. Зь Беларусі высланы прафэсар Тэры Бэш зь дзвьюма малымі дочкамі. Хто ён і што ён быў? Замежнікі ў Беларусі: шчырая любоў да краіны, панічны страх уладаў і поўная зьмена звычак. Яны пазьбягаюць тэлефонных размоваў, кантактаў зь незнаёмымі, ніколі не выкладаюць з кішэні пашпарт. Чарговай ахвярай зачысткі Беларусі ад лішніх замежнікаў стаўся прафэсар з ЗША Тэры Бэш. Два гады таму ён прыехаў у Менск выкладаць міжнароднае права ў БДУ. З бацькам паехалі дзьве дачкі 10 і 13 год, жонка засталася ў Амэрыцы. Дзяцей вучылі беларускія настаўнікі. Апошнім вялікім праектам Тэры Бэша была арганізацыя ў БДУ буйной студэнцкай канфэрэнцыі ў красавіку, у якой удзельнічалі больш за 500 студэнтаў з 27 беларускіх і замежных унівэрсытэтаў. Ён таксама зладзіў на базе БДУ курсы ангельскай мовы, прычым недарагія — тыдзень інтэнсіўнага навучаньня каштаваў 54 тыс. Рэпэтытары бяруць столькі за тры гадзіны, а тут — ажно сем дзён. Апроч гэтага, Тэры Бэш падарыў школам 40 тысячаў падручнікаў па ангельскай мове, бясплатна працаваў у праекце Нацыянальнай бібліятэкі, зьвязаным зь перакладамі зь беларускай мовы, прывёз з Амэрыкі тузін лектараў ды патэнцыйных інвэстараў, а летась адмыслова езьдзіў у Нігерыю, дзе дапамагаў адбіраць 53 студэнты, якія пасьля прыехалі на вучобу ў Беларусь.