be
pdf

Наша Ніва 26 (336) 2003

першая беларуская газэта

Новы профіль ураду. Першай пастановай в.а. прэм'ера, гомельскага прамыслоўца Сяргея Сідорскага, стала вызначэньне канчатковых умоваў прыватызацыі "Белтрансгазу". "Газпрому", каб удзельнічаць у стварэньні сумеснага прадпрыемства, давядзецца цалкам забясьпечыць патрэбы краіны ў газе (у 2003 г. - 18,5 млрд куб.м, у 2004-м - 21,5, у 2005-м - 25 млрд куб.м, з 2010 г. - 33 млрд куб.м). Пры гэтым газ мусіць пастаўляцца па ўнутрырасейскай цане. Магчыма, якраз гэтая ідэя Сідорскага вывела яго ў в.а. прэм'ера. Калі так, дык галоўным сэнсам зьменаў ва ўрадзе выяўляецца захаваньне статус-кво ў адносінах з Расеяй і атрыманьне энэрганосьбітаў па льготных тарыфах. Задачы ж рэфармаваньня эканомікі і зьмяншэньня энэргетычнае залежнасьці ад Расеі перад міністрамі не стаяць. Прэм'ер у беларускай вэртыкалі ўлады - гэта зусім не кіраўнік ураду. Казаць аб наяўнасьці ў Савету Міністраў урадавых паўнамоцтваў можна было б, калі б гэты орган хоць бы меў права вызначаць стратэгію эканамічнага разьвіцьця краіны ды калі б у прэм'ера было права падбіраць сабе кабінэт. Сёньня такіх правоў няма, а сам урад - калегія чыноўнікаў пры прэзыдэнту, дзе замена любога вінціка, нават прэм'ера, не выклікае нейкіх праблемаў. Таму і няма ніякай бяды, што перад жнівом здымаецца ўвесь сельскагаспадарчы блёк, - сельскай гаспадаркай і так ёсьць каму займацца, а жніво ў Беларусі - гэта хутчэй палітычная, а не эканамічная кампанія.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003-07-18
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org