- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адміністрацыю узначаліу прафэсійны выведнік, а Раду Бясьпекі — ахоўнік прэзыдэнта. Дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА паведаміла пра новыя высокія прызначэньні ў лукашэнкаўскай адміністрацыі. Адміністрацыю прэзыдэнта ўзначаліў Уладзімер Макей. Доўгі час, ад 2000 году, ён працаваў памочнікам прэзыдэнта. Да таго ён пэўны час працаваў у МЗС і выконваў функцыі прадстаўніка Беларусі пры Радзе Эўропы. А ўвогуле гэты чалавек паходзіць з Галоўнага выведвальнага ўпраўленьня Ўзброеных сілаў СССР. Лічыцца, што менавіта ён будзе выконваць функцыі «заходняй вітрыны» Адміністрацыі. Віктара Шэймана на пасадзе дзяржаўнага сакратара Рады Бясьпекі зьмяніў шэф КДБ, а да таго начальнік Службы аховы прэзыдэнта Юры Жадобін. Ён вядомы як верны служака.