- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аманалія. Сьвятлана Завадзкая першая ўдарыла амонаўца, а той толькі абараняўся. Яму разьбілі вусны, а ён, як сапраўдны мужык, не заплакаў (а мог жа й «хуткую» выклікаць), а знайшоў у сабе сілы даць здачы. Аддзел інфармацыі ГУУС Менгарвыканкаму распаўсюдзіў афіцыйную заяву па выніках папярэдняга разбору сытуацыі з Завадзкай. Алесь Кудрыцкі пра аманальную сытуацыю. АМОН хавае твар. Баец, які ўдарыў Сьвятлану Завадзкую, лічыць за лепшае захоўваць інкогніта. Аддзел інфармацыі ГУУС Менгарвыканкаму заявіў, што Завадзкая першая ўдарыла амонаўца, а «баец» толькі «штурхнуў спн. Завадзкую далоньню». Але на тэлезапісе выразна відаць іншае. Нячаста здараюцца падзеі, здольныя зварухнуць закарэлую беларускую душу: на ўсялякае нагледзеліся. Але зьбіцьцё Сьвятланы Завадзкай закранула аголены нэрв. Пабачыўшы па тэлевізіі кадры, на якіх амонавец б’е жонку зьніклага журналіста кулаком па твары, шмат каму закарцела плюнуць. Людзі атрымалі яскравы прыклад сваёй безабароннасьці і зразумелі: тое самае можа адбыцца з кожным.